Основная информация Дата рождения: 4 Февраля 1986 Пол: Мужской Семейное положение: женат Контакты Город: Минск VK: id15101205 | Образование Место учёбы: БНТУ (Политех) Факультет: Автотракторный Форма обучения: Очное отделение Статус: Студент (специалист) Год окончания: 2009 Школа № 101 1991-1995 класс "г" Школа № 21 1995-2001 класс "б" Гимназия: Гимназия № 171 2001-2003 класс "а"специализация: фізыка-матыматычны |
Личные интересы Любимые цитаты: Воля мая: я зрабіў усё, што мог, усё, што жадаў. Калі будзе бяда, мой страх мне не дапаможа. Калі бяды не будзе - ён мне не патрэбен. Не хвалююся пра тое, што зрабіў, думаю пра тое, што зраблю. (Сяргей Лук'яненка)
Немагчыма - гэта не прысуд. Гэта выклік. Немагчыма - гэта не назаўжды. Гэта часова. Немагчымае- магчыма...
(Алег Болдыраў)
Баіцца быць беларус беларусам...
(Анатоль Вярцінскі)
Жыў пад прыгнётам ды пад прымусам,
зваўся літвінам, русінам, русам,
зваўся тутэйшым, мяшканцам, мяшанцам…
He знае, рабіць што з апошнім шанцам,
які ён сёння атрымоўвае,
як быць з сваім імем, з сваёю моваю,
быць ці не быць беларусам нарэшце...
Пытанне няпростае, канешне.
(Дазволю сабе тут крышку іроніі.
Характар наш тут, як на далоні.)
He знае?
He хоча?
He смее?
Баіцца?
Вялікая гэта таямніца.
Зведаў ён ліха апраметнага.
Ён не баяўся таго і гэтага.
Хапала адвагі, каб з ворагам біцца,
ад голаду-холаду каб бараніцца...
Ды вось быць самім сабою баіцца.
Прайшоў праз Хатынь,
праз Курапаты,
зносіць цярпліва Чарнобыль пракляты,
упарта крыніца яго бруіцца...
Ды быць беларусам ён баіцца.
Вось дык ноумен, вось дык феномен —
гэты ўнук бабін, сын гэты удовін.
Казалі «не будзь! » —
ён схіляўся ніцма.
Гавораць «будзь!» —
усё роўна баіцца.
Вось што робіцца з беларусам.
З сінявокім, з белавусам,
не з недарэкам, не з няўмекам,
з добрым увогуле чалавекам.
Баіцца быць беларус беларусам...
Ці, можа, ужо не баіцца? |