Основная информация Дата рождения: 22 Июня 1976 Пол: Женский Семейное положение: не замужем Контакты Город: Минск VK: id5312730 | Образование Место учёбы: БГУ Факультет: Филологический Форма обучения: Очное отделение Статус: Кандидат наук Год окончания: 1998 Школа № 178 1983-1993 класс "б" |
Жизненная позиция Полит. предпочтения: умеренные Мировоззрение: Кшчонапаганская беларуская душа :))) | Личные интересы Деятельность: Намесьнік старшыні рэспубліканскае філіі Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Сябра рады Таварыства беларускай мовы Интересы: Напісаньне раманаў, апавяданьняў, замалёвак; знаёмства з новымі мовамі: найлепш валодаю роднай БЕЛАРУСКАЙ мовай, збольшага - расейскай, украінскай, польскай, ангельскай:))) калісьці я вучыла латынь, стараславянскую, францускую, італьянскую, сэрбскую, чэскую... цяперака ўжо мала што памятаю... але тая цікаўнасьць да моваў і Слова навучыла мяне любіць неяк іначай - больш глыбака й трывала... да сёньня ўмею любіць доўга й... пісаць пра гэта файныя раманы:))) Любимые фильмы: Фільмы Пітэра Грынуэя, Пэдра Альмадовара Любимые телешоу: - Любимые книги: Філязофска-інтэлектуальная плынь у сусьветнай літаратуры; старабеларускі "Раман пра Трышчана ды Іжоту" (16 ст.); Максім Багдановіч, Франьцішак Аляхновіч, Максім Гарэцкі, Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч Любимые игры: народныя: "Жаніцьба Цярэшкі", "Яшчур", "Вішанька", "Баяры" і іншыя :))) О себе: ФУРФАНУЦЬ СЬМЯТАНКІ мова - мая царыца! Мая сяброўка-мастачка апавядала мне калісьці такі анэкдот з жыцьцёвага. Неяк вывезьлі іх, тады яшчэ студэнтаў, на Палесьсе – этуды маляваць. Расьсялілі па хатах, чалавекі два-тры на панадворак. Хлопцам зь ейнае групы пашэнціла: бабка-гаспадынька “дасталася” ветлівая, дужа гасьцінная, карміла добра. Шторазу “сыць, Божа!” жадала, ці смачна ў роце, пыталася. Завіхалася ля печы, дагадзіць старалася. Казала: “Мужык павінен есьці добра, бо калі ня досьць яму будзе, дык як тады на ваўкалаку перакуліцца? А калі мужык на ваўкалаку ня ўмее, дык які ж зь яго мужык?” Цікавая была бабка. На прымхах зналася. Дый на слоўца спрытная. Скажа – як у крапіву пасадзіць. Вось частавала яна хлопцаў аднойчы буракамі. Саставіла на стол, адна пры адной, тры ўшчэрць паўнюткія талерачкі ды кажа: – Ну што, хлопцы, фурфануць сьмятанкі? – Ну фурфані, бабка! – адказваюць тыя, няўцям паціскаючы плячыма. То бабка дастае сьмятанку, набірае паўнюткі раток ды як фурфане па талерках, нібы ваду на прасаваную бялізну! І, з гонарам паглядаючы на хлопцаў, далонькай, даўжэзнай, што граблі, запрашае: “Смачна есьці, мілкі! Са сьмятанкай яно й праўда смачней!” Сяброўка не казала, ці пад’елі тое хлопцы. Але тое, што родную мову ведаць карысна – гэта яны запомнілі назаўжды! І цяпер, калі выходзіць нейкая неспадзяванка, апрача вядомага: выскачыць як Піліп з канапель альбо ляснуць як пярун у зацірку, – я кажу: фурфануць сьмятанкі! За гэтым выразам – такая самавітая гісторыя. =================================== СОНЦЕСЛАВ пише (з повідомлення на мурок))): Щойно побачив у тебе "фурфануць сьмятанкі" і згадав, що наша національна кухня знає ще краще: порскані/форскані/фрицкані вареники/пироги. Класично варять вареники (кожна жінка знає, не буду повторювати). Кладуть у миску, кидають масла. Потім ґазда бере в рот сметани і ротом бризгає на пироги. Не їв, але кажуть ну дуже смачно. Так що якщо Вас запитають на Стрийщині: чи вареники фрицкати, памятайте: порскати й фрицкати - це все одно. А додаткова послуга ще нікому не зашкодила. А ще в нас їжу зубрують - розжовуть часник і також... в їжу: "В дитинстві на Волині в якомусь забитому селі потрапили на ночівлю в одну сім'ю (пізно добиралися, на трасі поломалася машина). І господиня пригощає нас борщем і питає чи зазубрити борщ. Тато погодився :p) А вона взяла зубець часнику мілко зубами подробила і виплюнула до тарілки :D) Потім тато довго оправдовувався, що саме часник він не їсть, не то зрозумів... думав, що зазубрюють сметаною, цибулею, перцем і т. п.... поміняли тарілку і тато сам собі зазубрив борщ... цибулею..." :) Зазубрений борщ з фрицканими варениками :D))) Виник: в нас мова живіша, бо ці слова досить поширені... навіть в рестораціях питають, "Чи бажаєте зазубрений борщ з фрицканими варениками?" Любимые цитаты: Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто, – і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаваньне й плюе на “спрадвечны” закон. УЛАДЗІМЕР КАРАТКЕВІЧ, "Ладзьдзя роспачы"
Табе здавалася, што ты й друг твой самотныя, а выявілася, што ўсе, большасьць думала так, як вы, але маўчала, бо кожны лічыў, што ён адзін са сваімі сьмеху вартымі думкамі! УЛАДЗІМЕР КАРАТКЕВІЧ
І хто карэньнямі сваімі глыбей у зямлю стараецца ўлезьці, у таго галава ледзь не да самага сонейка даходзіць. ЗЬМІТРОК БЯДУЛЯ
Мудрацы розных часоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве прыстойнаму чалавеку даражэй за ўсё на сьвеце ягоная Свабода. Няволя ж настолькі агідная, што ад яе трэба пазбаўляцца ўсімi сродкамі. ЛЕЎ САПЕГА, падканцлер Вялікага Княства Літоўскага
Можна падманваць частку народа ўвесь час, і ўвесь народ некаторы час, але нельга падманваць увесь народ увесь час. АЎРААМ ЛІНКАЛЬН
Ён ідзе -
Вялікі Сакавік!
Ідзе...
й пад ногі рунь
яму кладзецца, таюць
сьнягі, на паплавох зяленіцца трава...
Радзіма!
Беларусь!
Каханая, сьвятая!
Багаславі нас жыць
і веру захаваць!
НАТАЛЯ АРСЕНЬНЕВА |